У Івацэвіцкім раёне сутыкнуліся два бяспраўнікі. 18-гадовы матацыкліст загінуў

Источник материала:  
19.09.2016 13:44 — Разное
У Івацэвіцкім раёне сутыкнуліся два бяспраўнікі. 18-гадовы матацыкліст загінуў
Фота: shtrafyinfo.ru

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 18 верасня каля населенага пункту Харошча Івацэвіцкага раёна Брэстчыны. Аўтааварыя здарылася пасля 21-й гадзіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Беспрацоўны 18-гадовы жыхар вёскі Бусяж ехаў на матацыкле "ММВЗ" і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з 33-гадовым жыхаром вёскі Грыўда,  які ехаў на мапедзе "IRMOTO". Пры ДТЗ кіроўца матацыкла загінуў, а кіроўцу мапеда шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Паводле інфармацыі міліцыянтаў, ніводзін з удзельнікаў аўтааварыі не меў пасведчання кіроўцы. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны ДТЗ.

←Американец попытался зарядить iPhone 7 в микроволновке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика