У Мінску бомж зайшоў у госці на застолле і скраў паляўнічае ружжо

Источник материала:  
17.09.2016 18:30 — Разное
У Мінску бомж зайшоў у госці на застолле і скраў паляўнічае ружжо

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку сталічнага Фрунзенскага РУУС затрымалі 46-гадовага мужчыну, які падазраецца ў выкраданні агнястрэльнай зброі. Як паведамляе БЕЛТА, у міліцыю звярнуўся гаспадар зніклага ружжа. Ён распавёў, што запрасіў у госці малазнаёмага прыяцеля і выпіваў з ім спіртное.

Раптам госць ударыў гаспадара і той страціў прытомнасць. Пакуль пацярпелы быў “у адключцы”, зламыснік знайшоў ключы ад сейфа, дзе ляжала паляўнічае ружжо ІЖ-81. Ён забраў зброю і ўцёк.

Як высветлілася, затрыманы — асоба без пэўнага месца жыхарства, а скрадзеную зброю ён перадаў трэцім асобам для перапродажу, аднак знайсці пакупніка не паспеў. Цяпер на бамжа завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт.294 (выкраданне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — да 12 гадоў зняволення.

←"Это даже круче, чем Олимпиада". Как вице-чемпионка Рио впервые в жизни прыгнула с парашютом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика