Пад Мінскам “Таёта” ўрэзалася ў дрэва — кіроўца ў рэанімацыі (фота)

Источник материала:  
17.09.2016 16:22 — Разное
Пад Мінскам “Таёта” ўрэзалася ў дрэва — кіроўца ў рэанімацыі (фота)
Фота: ДАІ

Аварыя з удзелам легкавіка “Таёта” здарылася пад Мінскам у пятніцу ўвечары. Кіроўца машыны на 13-м кіламетры дарогі “Мінск — Дзяржынск” памыліўся з хуткасцю, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у правы па хадзе руху кювет, дзе наляцеў на прыдарожнае дрэва.

Аўтамабіліст атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў рэанімацыю мінскай лякарні хуткай дапамогі. Машына таксама вельмі моцна пабітая, перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінскую раённую ДАІ.

←В Риге проходит белорусско-латвийский деловой форум

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика