У Гродне 55-гадовы мужчына захацеў пакатацца на чужым самазвале

Источник материала:  
16.09.2016 11:48 — Разное
У Гродне 55-гадовы мужчына захацеў пакатацца на чужым самазвале
Фота мае ілюстратыўны характар

У Гродне 55-гадовы мужчына захацеў пакатацца на чужым самазвале. Беспрацоўны мясцовы жыхар убачыў пакінуты МАЗ, падышоў да аўтамабіля і змог адчыніць дзверы. Затым ён залез у кабіну і знайшоў запасны ключ запальвання, без цяжкасцяў завёў матор і паехаў катацца па горадзе. Пасля катання мужчына вярнуў машыну на месца.  

Праз некаторы час уладальнік самазвала выявіў, штло яго аўтамабіль стаіць не там, дзе стаяў раней, замок у дзвярах пашкоджаны, а паказанні датчыка паліва змяніліся ў меншы бок. Ён звярнуўся ў міліцыю, і праваахоўнікі выявілі зламысніка.

Хоць ён і вярнуў машыну на месца, на мужчыну завялі крымінальную справу за выкраданне транспартнага сродку, перадае прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.

←Белорусские шахматистки заняли первое место в группе "Б" на олимпиаде в Баку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика