Мінчука, які адрэзаў галаву шчанюку, ўзялі пад варту

Источник материала:  
14.09.2016 17:00 — Разное
Мінчука, які адрэзаў галаву шчанюку, ўзялі пад варту
Фота: anitahiremath.files.wordpress.com

Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска накіравала ў раённы суд крымінальную справу на 55-гадовага мінчука, які адрэзаў галаву шчанюку. Пра гэта інфармагенцтву БелаПАН распавёў намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Данат Дабравольскі.

Раней мужычна знаходзіўся пад падпсікай аб нявыездзе, цяпер яго ўзялі пад варту. Намеснік пракурора патлумачыў гэта ўлікам асобы абвінавачанага і абставінаў злачынства.

Здарэнне адбылося 25 чэрвеня ў доме на вуліцы Магілёўскай. У тамбуры кватэры п'яны мінчук забіў шчанюка, які належаў яго сыну. Паводле інфармацыі следства, мужчына адрэзаў жывёле галаву і, "з хуліганскіх меркаванняў, якія вылучаюцца выключным цынізмам", выкінуў цела і галаву сабакі на лесвічную пляцоўку першага паверха.

Мужчыну выставілі абвінавачанне ў жорсткім абыходжанні з жывёламі і хуліганстве.

Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за бытавы гвалт, тройчы лячыўся ў ЛПП.

←Эксперты из Беларуси и Украины - о фашизме в современности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика