На “Мастоўдрэве” здарыўся пажар
14.09.2016 11:24
—
Разное
Фота: "Гродзенская праўда"
На прадпрыемстве “Мастоўдрэў” адбыўся пажар — у сераду ў 4.09 паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў сушыльнай камеры фанернага цэху. Загарэліся драўляныя апілкі. Агнём пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё сушылкі, закуранае перакрыцце. Пацярпелых сяроў людзей няма, агонь ліквідавала аўтаматычная ўстаноўка пажаратушэння.
Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюцца версіі з парушэннямі правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне праводкі) і самаўзгаранне адкладанняў пылу, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.