У Віцебску п'яны кіроўца на легкавіку пратараніў прыпынак (фота)

Источник материала:  
11.09.2016 17:44 — Разное
У Віцебску п'яны кіроўца на легкавіку пратараніў прыпынак (фота)
Фота: vk.com/typical_vitebsk

У Віцебску п'яны кіроўца на аўтамабілі "ВАЗ" пратараніў прыпынак грамадскага транспарту. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Семяніхін, здарэнне адбылося 11 верасня каля 14-й гадзіны на вуліцы 39-й Арміі. Кіраваў аўтамабілем 53-гадовы мужчына. На шчасце, на прыпынку не было людзей, таму ніхто не пацярпеў.

Кіроўцу затрымалі. Ён прайшоў медасведчанне, якое пацвердзіла, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Высветлілася, што затрыманы нідзе не працуе. Праводзіцца разбіральніцтва.

←Минобороны Беларуси получило гран-при "Армии-2016"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика