Стала вядома, як Су-27 апынуўся ў кювеце аўтатрасы ў Аршанскім раёне (фота)

Источник материала:  
09.09.2016 15:24 — Разное
Стала вядома, як Су-27 апынуўся ў кювеце аўтатрасы ў Аршанскім раёне (фота)
Фота: onliner.by

Стала вядома, як ваенны самалёт Су-27 апынуўся ў кювеце аўтатрасы М8 (мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны) ў Аршанскім раёне. Як інфармуе сайт sputnik.by са спасылкай на УДАІ Віцебскага аблвыканкама, самалёт перавозілі без крылаў "на жорсткай счэпцы" на КАМАЗе на аэрадром Кукавячына з іншага аэрадрома. Даішнікі суправаджалі транспарт. Пасля здарэння інспектары арганізавалі бяспечны рух на трасе.

Каб выцягнуць самалёт з кювета, давялося выклікаць ратавальнікаў, выкарыстоўваўся спецкран.

←Бордюжа посетит Беларусь 10-13 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика