На мяжы затрымалі Лябедзьку і Рымашэўскага — знайшлі ўлёткі (фота)
08.09.2016 10:20
—
Разное

Фота: Facebook
Раніцай 8 верасня на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску Катлоўка затрымалі лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзьку і аднаго з кіраўнікоў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага. Яны ехалі на аўтамабілі на канферэнцыю ў Вільню. Рымашэўскі напісаў у Facebook, што мытнікі знайшлі ўлёткі некалькіх незалежных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як доўга пратрымаюць на мяжы апазіцыйных палітыкаў, пакуль невядома.