Беларусы прадавалі ў Расію металалом з чарнобыльскай зоны
08.09.2016 08:48
—
Разное
Здымак з архіву.
Беларусы прадавалі ў Расію металалом з чарнобыльскай зоны. У Веткаўскім раёне затрыманыя два чалавекі, якія маюць непасрэднае дачыненне да гэтага. Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, зламыснікамі аказаліся жыхары аграгарадка Пакалюбічы. Адзін з іх арганізаваў збор металалому, а другі вывозіў яго на КАМАЗе.
Адзначаецца, што калі інспектары затрымалі грузавік, прыехаў іншы аўтамабіль, аднак яго кіроўца збег у лес. У пакінутым ГАЗе таксама быў металалом. Пазней з'явіўся і гаспадар нелегальнага груза, які прапанаваў "вырашыць пытанне на месцы".
На месца здарэння выклікалі міліцыю, якая цяпер праводзіць расследаванне.