Мінчанін загінуў у аўтааварыі пад Асіповічамі

Источник материала:  
07.09.2016 10:28 — Разное
Мінчанін загінуў у аўтааварыі пад Асіповічамі

Дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінуў кіроўца аўтамабіля “Опель”, адбылося сёння каля 1.00 каля вёскі Смык Асіповіцкага раёна. Мінчанін 1972 года нараджэння з’ехаў у кювет і перакуліўся. Траўмы сталі прычынай гібелі.

Як перадае прэс-служба МУС, цягам апошніх сутак у Беларусі зафіксавалі 257 злачынстваў і 26 здарэнняў. Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 182 злачынствы, па 96 з іх вызначаныя падазраваныя. У крымінальных злачынствах большую частку складаюць крадзяжы (67%).

←Акцию "Аднавім лясы разам!" перенесли из-за сухой погоды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика