У Мінску злавілі серыйнага аўтазлодзея

Источник материала:  
07.09.2016 09:22 — Разное
У Мінску злавілі серыйнага аўтазлодзея

У Мінску затрымалі серыйнага злодзея, які абкрадаў аўтамабілі. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Партызанскага РУУС сталіцы, зламыснік “абчышчаў” аўто, дзе рэчы былі пакінутыя на бачным месцы. 43-гадовы мужчына разбіваў шкло пры дапамозе жалезнага разца і забіраў сваю здабычу. Звычайна гэта былі планшэты, вопратка, грошы і аўтамагнітолы.

На сёння даказана 4 эпізоды ў яго справе. Раней падазраваны меў судзімасць за аналагічнае злачынства. Цяпер міліцыя высвятляе яго спрычыннасць да здзяйснення падобных злачынстваў на тэрыторыі іншых раёнаў.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэксу (крадзеж). Злодзею пагражае зняволенне тэрмінам да 4 год.

←Исповедь перегонщика из 90-х: "С одной машины я мог заработать 1500 долларов"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика