7 жніўня пачнецца суд над раварыстам, які збіў бітай мінака на роварнай дарожцы

Источник материала:  
06.09.2016 18:22 — Разное
7 жніўня пачнецца суд над раварыстам, які збіў бітай мінака на роварнай дарожцы

7 верасня а 11-й гадзіне суд Фрунзенскага раёна Мінска пачне разгляд крымінальнай справы мінчука Г. па абвінавачанні ў хуліганстве.

30-гадовы мінчук трапіў у поле зроку праваахоўнікаў за тое, што збіў падлетка бейсбольнай бітай. Здарэнне адбылося 19 чэрвеня. Раварысту не спадабалася, што юнак ішоў па роварнай дарожцы і не саступіў. Пры сутыкненні з хлопцам раварыст паваліўся на асфальт. Падняўшыся, ён стукнуў юнака бітай. Пацярпелы 17-гадовы Васіль Дземідовіч трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай.

Нападніка апазналі па фотаздымку ў інтэрнэце жыхары сталіцы і паведамілі ў міліцыю. Пасля затрымання ён распавёў, што біту ён распілаваў і выкінуў.

Да суда мужчына знаходзіцца пад вартай.

Раварысту, які збіў пешахода бітай, выставілі абвінавачванне

←Героя мема "школьник в болоте" усадили в Иссык-Куль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика