Каля Гродна п'яная дзяўчына-кіроўца ехала па піва і звалілася ў яр
05.09.2016 19:18
—
Разное
Фота: gaigrodno.by
Каля Гродна п'яная дзяўчына-кіроўца ехала на "Маздзе" па піва і звалілася ў яр. Утрыманне алкаголю ў яе арганізме перавысіла дапушчальнае амаль у сем разоў.
Як інфармуе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзяўчына каля 5-й гадзіны раніцы на легкавіку адправілася па піва па просьбе сяброў, з якімі адпачывала каля возера. Кіроўца не здолела ўпісацца ў паварот і з'ехала з аўтадарогі. Гэта заўважыў выпадковы сведка, які выклікаў нарад ДАІ.
Высветлілася, што юная асоба другі раз на працягу года трапілася падчас кіравання аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення. Яе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, а аўтамабіль будзе канфіскаваны.