Беларускія мытнікі знайшлі ў расіянкі-правадніцы цягніка 46 жывых змей (фота)
05.09.2016 18:44
—
Разное
Фота: brest.customs.gov.by
Беларускія мытнікі знайшлі ў цягніку 46 жывых змей. Здарэнне адбылося 3 верасня ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Брэст-Цэнтральны". Даглядаўся адзін з вагонаў пасажырскага цягніка "Масква — Парыж". У мытнікаў выклікаў падазрэнне музычны сабвуфер. Калі акустычную сістэму разабралі, высветлілася, што ў ёй знаходзіліся пластыкавыя кантэйнеры са змеямі (пітоны, гадзюкі).
Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, было высветлена, што кантрабанду везла грамадзянка Расіі, правадніца гэтага вагона. Змеяў да рашэння суда перадалі на адказнае захоўванне ў мінскі заапарк.