У Мінску ў слуп урэзалася таксоўка на "лысых" шынах (фота)
![У Мінску ў слуп урэзалася таксоўка на "лысых" шынах (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/09/1472998000558979.jpg)
Фота: ДАІ Маскоўскага раёна Мінска
Пры аўтааварыі ў Мінску пацярпелі кіроўца таксоўкі і дзве пасажыркі. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, перадае БЕЛТА са спасылкай на старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.
21-гадовы кіроўца таксоўкі Mitsubishi ехаў па праспекце Дзяржынскага з боку праспекта Любімава ў напрамку вуліцы Голубева. Пасажыркамі ў яго аўто ехалі дзве дзяўчыны. На дарозе таксовец не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп.
Даішнікам ён патлумачыў, што адно з колаў або лопнула, або яго пракалолі. Інспектары агледзелі машыну і пабачылі, што на адной з шынаў практычна няма пратэктараў. Астатнія колы выглядалі не лепш — на ўсіх быў розны стан пакрышак.
Паводле дакументаў, аўтамабіль таксі прайшоў дзяржтэхагляд у неабходныя тэрміны ў належным парадку. Папярэдні агляд быў у сакавіку 2016-га, наступны запланаваны на кастрычнік. Аднак у інспектараў узнікла пытанне, што адбылося з коламі машыны пасля візіту на дыягнастычную станцыю.
У выніку ДТЗ таксовец і адна з дзяўчат атрымалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. Другая пасажырка атрымала ўдар шыйнага аддзела пазваночніка.