У Вільні дарожная паліцыя злавіла дваіх беларусаў-бяспраўнікаў

Источник материала:  
03.09.2016 14:18 — Разное
У Вільні дарожная паліцыя злавіла дваіх беларусаў-бяспраўнікаў
Фота: DELFI

Дваіх беларусаў-бяспраўнікаў затрымала літоўская дарожная паліцыя падчас начнога рэйду ў Вільні. Як піша выданне DELFI, абодва папаліся на вуліцы Швідрыгайлас. Адзі з беларусаў заявіў праваахоўнікам, што пакінуў сваё пасведчанне кіроўцы дома ў Мінску. Ён таксама сцвярджаў, што падчас падарожжаў па Еўропе яму не даводзілася паказваць гэты дакумент. Апроч таго, наш суайчыннік сказаў, нібыта мае кватэру ў Паланзе, але не згадаў яе адрас. Паліцыя ўручыла беларусу позву ў суд, які адбудзецца праз месяц. Калі ён за гэты час не прыйдзе і не пакажа пасведчанне, то будзе пакараны за кіраванне без правоў — яго аштрафуюць сама меней за 289 еўра.

Падобныя праблемы з літоўскай паліцыяй мае яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, які таксама ездзіў па начной Вільні без правоў. Яму таксама ўручылі позву ў суд.

Усяго падчас рэйду ў ноч на суботу дарожная паліцыя Літвы затрымала ў Вільні траіх п’яных кіроўцаў і пяць бяспраўнікаў.

←Из питерского автосалона угнали четыре BMW за 100 секунд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика