У Столінскім раёне згарэла прыватная крама
03.09.2016 11:38
—
Разное
Прыватная крама згарэла гэтай ноччу ў вёсцы Сямігосцічы Столінскага раёна. Гандлёвы аб’ект “Верас” належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Гэта драўляны будынак з блочнай прыбудовай.
Агонь знішчыў дах, закурыў сцены, пашкодзіў драўлянае перакрыцце і маёмасць, якая знаходзілася ў краме. Пацярпелых у выніку здарэння няма.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне кандыцыянера, якое адбылося праз парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.