У Баранавічах з 30-метровай мачты міліцыя зняла двух падлеткаў
02.09.2016 18:54
—
Разное
Здымак з архіву.
У Баранавічах з 30-метровай асвятляльнай мачты міліцыя зняла двух падлеткаў. Здарэнне адбылося ўвечары 1 верасня на станцыі "Баранавічы-Паўночныя". Як паведамляе intex-press.by, 16-гадовыя хлопцы расказалі, што хацелі паглядзець на горад з вышыні. Яны, дарэчы, не паспелі падняцца на самы верх мачты — працаўнікі станцыі аператыўна заўважылі юнакоў і выклікалі міліцыянераў.
Адзначаецца, што за апошнія 3-4 месяцы гэта ўжо трэці выпадак у Баранавічах, калі падлеткі падымаюцца на асвятляльныя мачты. Дагэтуль праваахоўнікі іх не маглі затрымаць. Матэрыялы па апошнім выпадку накіравалі ў інспекцыю па справах непаўналетніх.