У Мінску на пажары ў пяціпавярховіку з агню выратавалі 7 чалавек
02.09.2016 14:05
—
Разное

Фота: МНС
Семярых чалавек выратавалі на пажары шматкватэрным доме па вуліцы Гурцьева ў Мінску. Здарэнне адбылося ў ноч на пятніцу, паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС 1.24 ад жыхароў пяціпавярховіка.
На момант прыбыцця выратавальнікаў з акна на чацвёртым паверсе ішоў густы дым. Гаспадар кватэры, якая загарэлася, быў на вцліцы, ён не пацярпеў.
Двухпакаёвая кватэра гарэла на плошчы 25 квадратных метраў. Супрацоўнікі МНС выратавалі жыхароў з кватэраў на паверх вышэй, сярод іх двое дзяцей 6 і 2 гадоў і пенсіянера — інваліда на зроку і апорна-рухальным апараце.
Пацярпелых у выніку здарэння няма. Сярод прычынаў пажару — неасцярожнасць пры курэнні з боку гаспадара кватэры, паведамляе прэс-служба МНС.