У Гомелі хлопца падазраюць у тым, што ён засёк сякерай сваю 19-гадовую дзяўчыну
Фота: Delfi
У Гомелі 25-гадовага хлопца падазраюць у тым, што ён засёк сякерай сваю 19-гадовую дзяўчыну. Трагічнае здарэнне адбылося 30 жніўня. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, дзяўчына прыйшла ў госці да хлопца, у іх адбылася сварка. Верагодна, падазраваны схапіў сякеру і нанёс ахвяры шматлікія ўдары. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы.
Хлопец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прызначаныя экспертызы, апытваюцца знаёмыя і сваякі забітай і падазраванага. Гомельскі гараддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу, артыкул — "Наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства)" (ч. 1 арт. 139 КК). Прадугледжана пакаранне — ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.