У Столінскім раёне павесіўся 17-гадовы хлопец
31.08.2016 16:19
—
Разное

Фота: telefakt.ru
На Століншчыне высвятляюць абставіны смерці 17-гадовага хлопца, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Трагедыя здарылася 30 жніўня ў вёсцы Вугалец. У двары прыватнага дома бацькі зранку знайшлі свайго сына павешаным. Паводле папярэдняй версіі, хлопец учыніў суіцыд.
Паведамляецца, што юнак жыў разам з маці і бацькам. Летам ён паступіў на першы курс Столінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. На пачатку кастрычніка юнаку мусіла споўніцца 18 гадоў.