МНС абнародавала відэа маршруткі, якая сутыкнулася з грузавіком

Фота: ДАІ Заводскага раёна Мінска
Мінскае гарадское ўпраўленне МНС паведаміла падрабязнасці ДТЗ пад Мінскам, пасля якога былі шпіталізаваныя шэсць чалавек.
Паведамленне пра аварыю ратавальнікі атрымалі 30 жніўня ў 7.28. Ім паведамілі, што на 15-м кіламетры Магілёўскай шашы у ДТЗ трапіла маршрутнае таксі "Фольксваген LT46", якое рухалася ў Мінск са Старых Дарог.
На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што ў маршрутцы ехалі 17 чалавек. Пацярпелі пры здарэнні восем, інфармуе БелаПАН. 37-гадовага кіроўцу ратавальнікам давялося дэблакаваць з дапамогай гідраўлічнага інструмента. Мужчыну шпіталізавалі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу. Папярэдні дыягназ — адкрыты пералом левай малой галёначнай косткі і ударам ніжняй губы.
Чатырох чалавек даставілі ў тую ж лякарню з ударамі лёгкай ступені. Аднаго пацярпелага адправілі ў 10-ю гарадскую клініку. Яшчэ два чалавекі адмовіліся ад шпіталізацыі: ім аказалі дапамогу на месцы.