У Гродне супрацоўнік ДАІ пакончыў з сабой у працоўным кабінеце
30.08.2016 13:33
—
Разное

Фота: ru.publika.md
Трагічны выпадак здарыўся 29 жніўня ў будынку ўпраўлення ДАІ Гродзенскай вобласці. Як піша tut.by, у сваім працоўным кабінеце павесіўся адзін з супрацоўнікаў інспекцыі. Мужчына займаў пасаду намесніка камандзіра ўзвода.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на самагубства афіцэра падштурхнулі прычыны асабістага характару, не звязаныя са службовай дзейнасцю.
Праверкай інцыдэнту заняўся Следчы камітэт.