У Лунінецкім раёне жанчына кінулася з моста ў раку і патанула
29.08.2016 17:46
—
Разное
![У Лунінецкім раёне жанчына кінулася з моста ў раку і патанула](http://www.21.by/pub/news/2016/08/1472483313537498.jpg)
Здымак з архіву. Фота: foto-planeta.com
У Лунінецкім раёне жанчына кінулася з моста ў раку і патанула. Здарэнне адбылося ўвечары 26 жніўня. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама, загінулая — жыхарка вёскі Велута, ёй было 47 гадоў. Вядома, што яна жыла разам з сужыцелем, злоўжывала алкаголем.
З моста ў раку Цна жанчына скокнула на вачах у сваёй аднавяскоўкі. Труп супрацоўнікі вадалазна-выратавальнай службы знайшлі толькі раніцай. Праваахоўнікі як асноўную версію здарэння разглядаюць суіцыд.