У Маладзечне мужчына правісеў у гаражы ўніз галавой амаль два дні

Источник материала:  
29.08.2016 16:31 — Разное
У Маладзечне мужчына правісеў у гаражы ўніз галавой амаль два дні
Здымак з архіву.

У Маладзечне мужчына правісеў у гаражы ўніз галавой амаль два дні. Як інфармуе "Рэгіянальная газета" са спасылкай на супрацоўнікаў МНС, ён хацеў спусціцца ў яму па закаткі, але аступіўся на лесвіцы. Нага захрасла і мужчына ўпаў уніз галавой. Самастойна вызваліцца ён не змог.

Здарэнне адбылося ў чацвер, 25 жніўня. Крыкі ж мужчыны ў адным з зачыненых гаражных боксаў людзі пачулі толькі праз паўтара дня. Дзіўна, але за гэты час яго не пачалі шукаць сваякі. Дзверы былі зачыненыя знутры. На месца выклікалі ратавальнікаў, якія іх адчынілі. Яны пабачылі мужчыну сярэдніх гадоў, які вісеў уніз галавой. Яго вызвалілі і перадалі медыкам. Пацярпелы шпіталізаваны.

←Собери букет учителю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика