Сталі вядомыя падрабязнасці смерці рабочага на будаўніцтве АЭС

Источник материала:  
29.08.2016 13:15 — Разное
Сталі вядомыя падрабязнасці смерці рабочага на будаўніцтве АЭС
Фота: sputnik.by

Акалічнасці гібелі рабочага на будаўніцтве Беларускай АЭС расследуе Астравецкі райаддзел Следчага камітэта. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову.

Як паведамлялася раней, трагічны выпадак здарыўся на АЭС 26 жніўня: там зігануў рабочы. Паведамлялася, што ён працаваў у расійскай субпадраднай арганізацыі. Ганчарова ўдакладніла, што гэта быў 43-гадовы мантажнік. Ён загінуў ад траўмавання металічным балонам.

Для высвятлення абставінаў следчыя разам з экспертамі агледзелі месца здарэння. Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. Таксама следчыя апытваюць відавочцаў і кіраўнікоў, адказных за тэхніку бяспекі.

←Очередники трех районов могут написать заявление на арендное жилье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика