Наведвальнік начнога клуба "Аўра" ў Мінску спрабаваў зарэзаць ахоўніка
29.08.2016 12:14
—
Разное
Фота: newstes.ru
Бойка ў начным клубе "Аўра" на вуліцы Смаленскай у Мінску ледзь не скончылася смерцю чалавека. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося а шостай гадзіне раніцы 28 жніўня.
П'яны 40-гадовы мужчына чапляўся да людзей у клубе, не рэагаваў на заўвагі ахоўніка. У выніку паміж наведвальнікам і ахоўнікам пачаўся канфлікт. Мужчына дастаў з кішэні нож і некалькі разоў ударыў 26-гадовага ахоўніка.
Міліцыянты затрымалі зламысніка каля месца злачынства. Параненага ахоўніка шпіталізавалі з колата-рэзанымі ранамі мяккіх тканак грудной клеткі і вобласці патыліцы.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за замах на забойства.