У цэнтры Мінску п'яны байкер пратараніў патрульную машыну ДАІ
Фота: adt.by
Нецвярозы матацыкліст сёння ў цэнтры Мінска пратараніў патрульную машыну ДАІ. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
ДТЗ адбылося на вуліцах Інтэрнацыянальнай і Леніна. Інспектары ДАІ заўважылі, што байкер падчас руху перавысіў хуткасць. Патрульная машына паехалі за парушальнікам. Калі ён спыніўся на светлафоры, інспектары перакрылі яму шлях. Аднак байкер вырашыў не здавацца так проста: ён ірвануўся наперад і пашкодзіў патрульны аўтамабіль.
Потым матацыкліст даехаў да вуліцы Леніна, дзе сутыкнуўся з "Аўдзі". Пасля гэтага яго затрымалі супрацоўнікі спецпадраздзялення мінскага ДАІ.
Выявілася, што мужчына ехаў на матацыкле ў нецвярозым стане. Да таго ж, у яго не было пасведчання кіроўцы. Дарэчы, правоў байкера пазбавілі за язду ў п'яным выглядзе.