Па факце крушэння гідраплана ў Браслаўскім раёне распачалі крымінальную справу

Источник материала:  
28.08.2016 14:23 — Разное
Па факце крушэння гідраплана ў Браслаўскім раёне распачалі крымінальную справу

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце крушэння гідраплана-амфібіі “Че-23М” у Браслаўскім раёне. Як паведамляе ў сваім Фэйсбуку спецыяльны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, здарэнне кваліфікуецца паводле ч.2 арт.314 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту).

Як высветлілі следчыя, увечары 27 жніўня трохмесны гідрасамалёт-амфібія, зарэгістраваны ў Рэспубліканскім грамадскім аб’яднанні аматараў авіяцыі, уладальнікаў паветраных суднаў і пілотаў пацярпеў крушэнне каля вёскі Будзілы Браслаўскага раёна.

Самалёт належыць індывідуальнаму прадпрымальніку з Барысава. У выніку здарэння загінуў пасажыр — 56-гадовы жыхар Мінска. Пілот і яшчэ адна пасажырка (жыхарка Ліды), шпіталізаваныя ў Браслаўскую раённую лякарню.

Іншыя абставіны здарэння высвятляюць эксперты, якія працуюць на месцы крушэння гідраплана і апытваюць відавочцаў.
 

←В Беларуси разбился легкомоторный самолет, погиб один из пассажиров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика