Дваіх падлеткаў з інтэрнату для сірот пад Гродна знайшлі жывымі і здаровымі

Источник материала:  
28.08.2016 09:55 — Разное
Дваіх падлеткаў з інтэрнату для сірот пад Гродна знайшлі жывымі і здаровымі

Дваіх падлеткаў-сірот з Гродзенскага раёна, якія зніклі ў пятніцу позна ўвечары, знайшлі жывымі і здаровымі. 9-класнікі з Парэчскай школы-інтэрнату для сірот знойдзеныя ў Гродне. Пошукамі займалася міліцыя сумесна з атрадам “ЦэнтрСпас”.

Як перадае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, хлопцы распавялі, што ім захацелася развеяцца і яны пайшлі гуляць за тэрыторыю інтэрната.  Яны прайшлі амаль 40 кіламетраў пешшу ўздоўж чыгункі. Пераначавалі падлеткі ў адным з закінутых будынкаў. Затым яны пайшлі гуляць па Гродне, а калі вырашылі вяртацца назад у інтэрнат, іх знайшлі.

Хлопцаў даставілі ў навучальную ўстанову.

←5 вдохновляющих историй о том, почему никогда не поздно заниматься спортом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика