Каля МКАД Peugeot заляцеў пад фуру, яму зрэзала дах (фота)
27.08.2016 16:35
—
Разное
Фота: onliner.by
Перад скрыжаваннем Мінскай кальцавой аўтадарогі (МКАД) і вуліцы Бабушкіна Peugeot 405 заляцеў пад фуру, яму зрэзала дах. Як паведаміла onliner.by старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Кастрычніцкага раёна сталіцы Вікторыя Царук, 64-гадовы кіроўца грузавіка распавёў, што спыніўся на чырвоны сігнал святлафора. Пасля гэтага і адчуў моцны ўдар у заднюю частку кузава.
Сам кіроўца фуры не пацярпеў. А вось кіроўца легкавіка, малады чалавек, атрымаў сур'ёзныя траўмы, яго шпіталізавалі.