У Гродзенскім раёне з інтэрнату для сірот сышлі двое падлеткаў

Источник материала:  
27.08.2016 14:58 — Разное
У Гродзенскім раёне з інтэрнату для сірот сышлі двое падлеткаў

Міліцыя Гродзенскага раёна шукае дваіх падлеткаў, якія самавольна сышлі са школы-інтэрнату для сірот у вёсцы Парэчча. Хлопцы пакінулі ўстанову позна ўвечары 26 жніўня і пра іх месцазнаходжанне нічога не вядома.

Дадзеныя падлеткаў размясціла ў сацыяльных сетках прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

Адзін з уцекачоў — вучань 9-га класа Дубік Дзяніс Андрэевіч, 17.11.2000 года нараджэння. З выгляду 15 гадоў, рост каля 160 км, хударлявы, валасы светла-русыя, кароткія. Быў апрануты ў чорную майку з белымі літарамі на спіне, цёмна-сінія спартовыя штаны, шэрыя кеды.

Другі зніклы — яго аднакласнік Лявіцкі Аляксандр Юр’евіч, 19.05.2001 года нараджэння. З выгляду 15 гадоў, рост каля 170 см, хударлявы, валасы русыя, кароткія, пухлыя вусны, не вымаўляе гукі “р” і “л”. Быў апрануты ў зялёную майку з вышытай зоркай на грудзях, спартовыя светла-шэрыя штаны, сінія кеды з белымі палоскамі.

Грамадзян, якія бачылі хлопцаў ці маюць нейкую інфармацыю пра іх, просяць патэлефанаваць у Гродзенскі РАУС па тэлефонах 797700, 797742, 797706 або па тэлефоне 102.

 

←Мэр Минска: "Ситуация вокруг жилого комплекса "Маяк Минска" искусственно надумана"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика