На станцыі Ашмяны падлетак трапіў пад цягнік і цудам не загінуў

Источник материала:  
26.08.2016 21:38 — Разное
На станцыі Ашмяны падлетак трапіў пад цягнік і цудам не загінуў

16-гадовы хлопец ледзь не загінуў пад коламі цягніка на станцыі Ашмяны. Інцыдэнт адбыўся 24 жніўня пал вечар. Хлопец, навучэнец ліцэю, ішоў праз чынугку па пешаходным насціле і пры гэтым не адрываўся ад свайго сотавага тэлефона. Па баках ён не глядзеў. Тым часам да яго набліжаўся цягнік Вільня — Мінск.

Машыніст цягніка падаваў сігналы пешаходу і вымушана прымяніў экстранае тармажэнне. Дзякуючы гэтаму ўдалося пазбегнуць трагедыі — падлетка адкінула на насып і ён атрымаў толькі невялікія драпіны на руках і каленях. Пацярпелага даставіліт ў лякарню і пасля аказання першай дапамогі адпусцілі дадому, перадае TUT.by са спасылкай на прэс-службу МУС.

У той жа дзень на станцыі Маладзечна загінуў 55-гадовы мясцовы жыхар, якога збіў цягнік Вільня — Мінск. Таксама 24 жніўня на перагоне Язвіна — Шуміліна ў Віцебскай вобласці пад таварны цягнік лёг 58-гадовы мужчына. Ён загінуў.

З пачатку года на чыгунцы адбылося 78 нядчасных выпадкаў, 52 — са смяротным вынікам.

 

←Белорусские хоккеисты обыграли сборную Франции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика