У Столінскім раёне памежнікі абстралялі мікрааўтобус кантрабандыстаў (фота)

Источник материала:  
26.08.2016 10:45 — Разное
У Столінскім раёне памежнікі абстралялі мікрааўтобус кантрабандыстаў (фота)
Фота: gpk.gov.by

У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці памежнікі абстралялі мікрааўтобус кантрабандыстаў, які не спыніўся на іх патрабаванне. Ён рухаўся з боку мяжы. Пасля папераджальных стрэлаў у паветра, памежнікі пачалі страляць па колах. Мікрааўтобус спыніўся ў 600 метрах ад украінска-беларускай мяжы. У ім знаходзілася буйная партыя мяса — 3 тоны ялавічыны.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, 24-гадовы столінец, які кіраваў мікрааўтобусам, заявіў, што да груза ён не мае дачынення. Нібыта, нейкія невядомыя людзі "проста папрасілі яго перавезці груз". Сляды на мяжы засведчылі, што груз быў нелегальна перапраўлены праз мяжу.

Кіроўцу, як парушальніка памежнага рэжыму, аштрафавалі на 945 рублёў. Яго яшчэ чакае суд за непадпарадкаванне патрабаванням службовых асобаў (гэта чарговы штраф — да 1050 рублёў). Таксама супрацоўнікі Пінскага памежнага атрада высвятляюць асобы іншых кантрабандыстаў.

←Прощай, Соня: чем нам запомнилась модельер Соня Рикель

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика