Цяжарная кіроўца збіла дваіх дзяцей-раварыстаў пад Салігорскам (фота)
25.08.2016 21:20
—
Разное

Фота: vk.com/soligorsk_auto
Двое дзяцей-раварыстаў сёння трапілі ў ДТЗ на аўтадарозе Радкова-Салігорск у раёне вёскі Чыжэвічы. Іх давялося шпіталізаваць з сур'ёзнымі траўмамі, інфармуе БЕЛТА са спаыслкай на ДАІ УУС Мінаблвыканкама.
16-гадовы хлопец і яго 8-гадовая сястра ехалі па ўзбочыне дарогі, калі іх збіў легкавы аўтамабіль "Таёта". За рулём аўто была 36-гадовая цяжарная жыхарка Салігорска.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, жанчына падчас руху адчула сябе кепска і вырашыла з'ехаць на правую ўзбочыну дарогі. Там яна і наехала на дзяцей.
Цяпер ідзе праверка ўсіх акалічнасцяў здарэння.