У мінскім метро мужчына зваліўся паміж вагонамі цягніка
25.08.2016 20:10
—
Разное
Фота з сацсетак
Увечары 25 жніўня на першай лініі Мінскага метрапалітэна быў перапынены рух. Як паведамляе БелаПАН, на станцыі "Маскоўскай" адбылося надзвычайнае здарэнне: мужчына зваліўся паміж вагонамі прыбылага цягніка.
Дзяжурны дыспетчар супакоіў журналістаў: мужчыну дасталі, ён жывы.
Інцыдэнт здарыўся ў 19.19. Затрымка цягнікоў склала шэсць хвілінаў.