У Асіповіцкім раёне самаробны трактар трапіў адразу пад два цягнікі

Источник материала:  
25.08.2016 11:44 — Разное
У Асіповіцкім раёне самаробны трактар трапіў адразу пад два цягнікі
Здымак з архіву. Фота: ria.ru

У Асіповіцкім раёне самаробны трактар трапіў адразу пад два цягнікі. Здарэнне адбылося ўвечары 23 жніўня. 46-гадовы мясцовы жыхар рухаўся на трактары каля станцыі Ясень. Чыгунку ён вырашыў пераехаць, нягледзячы на забараняльны сігнал святлафора.

Як паведаміла БЕЛТА інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Дарашкова, спачатку трактар трапіў пад пасажырскі цягнік Мінск — Гомель, пасля яго закрануў цягнік Гомель — Гродна, які ехаў у супрацьлеглым накірунку (машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне). Трактарыст і яго 60-гадовая пасажырка атрымалі траўмы, яны знаходзяцца ў рэанімацыі.

←Медики связали лишний вес с заболеваемостью раком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика