У цэнтры Мінска з акна шматпавярховіка выпала жанчына
24.08.2016 17:17
—
Разное
Фота: onliner.by
24 жніўня з акна шматпавярховага дома на вуліцы Магілёўская выпала маладая жанчына. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.
Прычыны трагедыі высвятляюцца. Следчыя разглядаюць некалькі версіяў, у тым ліку — суіцыд.
Здарэнне адбылося каля дзявятай-дзясятай гадзіны раніцы, удакладняе onliner.by. Большасць суседзяў была на працы, а тыя, хто заставаўся дома, нічога не чулі і не бачылі.
Суседзі жанчыны кажуць пра яе добра, сям'ю называюць узорна-паказальнай. Кажуць, што сям'я жыла ў дастатку. У жанчыны засталіся два сыны — аднаму 10, другому пяць гадоў.
Жанчына жыла на чацвёртым паверсе 15-павярховага дома. Мяркуюць, што яна магла выпасці з акна свайго паверху.