На палігоне пад Барысавам застрэліўся салдат
24.08.2016 14:45
—
Разное
![На палігоне пад Барысавам застрэліўся салдат](http://www.21.by/pub/news/2016/08/1472040151833868.jpg)
Фота: bankoboev.ru
На ваенным палігоне ў Печах пад Барысавам застрэліўся салдат. Як піша sputnik.by, трагедыя здарылася зранку 24 жніўня, калі на 227-м аб'яднаным палігоне праводзіліся вучэбныя стрэльбы.
Паведамляецца, што салдат атрымаў тры баявыя патроны і пайшоў на агнявы рубеж. Аднак ён не дайшоў да рубяжа некалькі метраў, калі прыставіў аўтамат сабе да падбародка і выпусціў усе патроны сабе ў галаву.
Салдат загінуў на месцы — гэта канстатаваў медык, які дзяжурыў на палігоне.
Прычыны самагубства салдата не вядомыя. У Мінабароны не даюць каментароў наконт здарэння.