У Гомелі загінуў 18-гадовы байкер, его 14-гадовая пасажырка — у рэанімацыі
24.08.2016 12:21
—
Разное

У Гомелі загінуў 18-гадовы байкер. Здарэнне адбылося 23 жніўня на вуліцы Луначарскага: жанчына-кіроўца, якая была за рулём аўтамабіля “Рэно Сандэра”, на павароце не саступіла дарогу матацыклу “Сузукі”, які рухаўся насустрач.
Адбылося сутыкненне. Байкер атрымаў цяжкія траўмы і загінуў на месцы. З ім была пасажырка, 14-гадовая дзяўчына — яна ў рэанімацыі. Кіроўца аўтамабіля таксама сур’ёзна траўмаваная і змешчаная ў нейрахірургічнае аддзяленне лякарні, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гомельскую абласную ДАІ.
Адзначым, што падобнае здарэнне адбылося на мінулых выходных у Полацкім раёне: там загінула 11-класніца, якая ехала на матацыкле ў якасці пасажыркі.