Фотафакт: беларускія мытнікі замест касметыкі ў пасылцы знайшлі 78 манет
23.08.2016 17:09
—
Разное

Фота: customs.gov.by
Беларускія мытнікі замест касметыкі ў пасылцы знайшлі 78 сярэбраных манет. Гэта манеты рускіх княстваў XV-XVI стагоддзяў. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, службовыя асобы Мінскай рэгіянальнай мытні натрапілі на кантрабанду ў міжнародным паштовым адпрўленні — манеты перасылалі з Беларусі ў Швецыю.
Адзначаецца, што манеты былі ў поліэтыленавым пакеце, загорнутым у фальгу і вату. Эксперты засведчылі, што яны ўяўляюць сабой сплаў срэбра і медзі. Як вядома, манеты, вырабленыя больш за 100 гадоў таму, з'яўляюцца культурнай каштоўнасцю. Лёс знойдзеных у пасылцы рарытэтаў вырашыць суд.