У Мінску рабочыя, якія рамантавалі тралейбусную лінію, упалі на аўтамабіль
23.08.2016 15:32
—
Разное

Фота: belta.by
У Мінску двое рабочых, якія рамантавалі тралейбусную лінію, упалі на аўтамабіль. Здарэнне адбылося ў аўторак, 23 жніўня, на скрыжаванні Харкаўскай вуліцы і праспекта Пушкіна. Двое мужчын сур'ёзна пацярпелі, паведаміў БЕЛТА камандзір узвода дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы Андрэй Шуканаў.
Адзначаецца, што падчас працы аварыйнай брыгады, аўтобус, які праязджаў па праспекце, зачапіў люкам адзін з дратоў. Ён абарваўся і скінуў з вышкі рабочых. 21-гадовы і 60-гадовы мужчыны атрымалі траўмы падчас падзення на Toyota RAV4, якая спынілася на скрыжаванні. Іх шпіталізавалі. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.