У Кастрычніцкім РУУС Мінска затрыманы мужчына пакончыў з жыццём

Источник материала:  
23.08.2016 10:59 — Разное
У Кастрычніцкім РУУС Мінска затрыманы мужчына пакончыў з жыццём
Фота: interfax.ru

У Кастрычніцкім РУУС Мінска затрыманага за адміністрацыйнае правапарушэнне мужчыну знайшлі павешаным. Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 20 жніўня.

Праверкай здарэння займаецца Следчы камітэт па Мінску. У каментары Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік СК па Мінску Аляксей Клімовіч паведаміў:

Клімовіч: "Цяпер следчы камітэт па горадзе Мінску праводіць праверку па факце смерці затрыманага мужчыны ў Кастрычніцкім РАУС. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, апытваюцца сваякі загінулага, супрацоўнікі міліцыі ды відавочцы. На дадзены момант гэта ўся інфармацыя, астатняе будзе вядома па выніках следства".

Не паведамляецца ні ўзрост мужчыны, ні — за якое адміністрацыйнае правапарушэнне ён быў затрыманы. Паводле непацверджаных звестак, мужчына павесіўся на ўласнай кашулі.

←"Юность" сыграет второй матч в Лиге чемпионов против шведского "Векше"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика