У Слуцку гарэў цэх па рамонце мэблі (фота)
23.08.2016 10:13
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Уначы 22 жніўня, каля 23-й гадзіны, слуцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на вуліцы Гагарына. На месцы выкліку яны пабачылі, што адкрытым полымем гарыць цагляны будынак, у якім размяшчаўся цэх па рамонце мэблі.
На момант пажару прадпрыемства не працавала, адзначае прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Агонь знішчыў дах будынка. Сам цэх выгарэў знутры, у ім знішчаная маёмасць і абсталяванне. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.