У Круглянскім раёне 18-дзённае немаўля знойдзенае мёртвым
22.08.2016 21:48
—
Разное
У Круглянскім раёне 18-дзённае немаўля знойдзенае мёртвым у доме, дзе пражывала. Мёртвае дзіця знайшлі раніцай 21 жніўня.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка прэс-службы Следчага камітэта Сяргея Кабаковіча, не варта казаць пра крымінальны характар смерці дзіця, бо яшчэ праводзяцца адпаведныя экспертызы.
Сям’я, дзе адбылося трагічнае здарэнне, характарызуецца станоўча, бацькі былі цвярозымі. Мёртвае немаўля знайшла маці, якая выклікала хуткую дапамогу.
Круглянскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.