У Мінску застрэліўся 21-гадовы міліцыянт з Дэпартаменту аховы
22.08.2016 18:24
—
Разное
У Мінску застрэліўся супрацоўнік Дэпартаменту аховы. Здарэнне адбылося 20 жніўня прыкладна ў 19.45. Міліцыянт батальёна міліцыі Ленінскага раёна нёс службу на сваім посце і стрэліў у сябе з табельнай зброі.
Пацярпелага даставілі даставілі ў лякарню хуткай дапамогі з раннем і зрабілі яму аперацыю. Аднак уратаваць не змаглі: 21 жніўня міліцыянт памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.
Як паведамляе прэс-служба Дэпартаменту аховы МУС, па гэтым факце праводзіцца праверка, але мяркуецца, што спроба суіцыду не звязаная са службай у праваахоўных органах.
У СМІ таксама прайшла інфармацыя, што гэта быў малады 21-гадовы хлопец, які перад тым, як звесці рахункі з жыццём, пакідаў у сацыяльных сетках трывожныя запісы.