Відэа: у Гомелі на прыпынку загарэўся тралейбус
22.08.2016 12:15
—
Разное

Фота: gomel.today
Зранку 22 жніўня, прыкладна ў 6.30, у Гомелі на прыпынку "Інстытут Гомельпрамбуд" загарэўся тралейбус, піша сайт gomel.today. Відавочцы кажуць, што кіроўца на здарэнне зрэагаваў хутка: ён выскачыў з вогнетушыцелем, надзеў на сябе камізэльку.
Таксама відавочцы распавядаюць, што дым ад пажару быў на ўсю вуліцу Інтэрнацыянальную. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.