Мінчук паведаміў у міліцыю пра падрыхтоўку выбуху ў Малінаўцы

Источник материала:  
22.08.2016 11:19 — Разное
Мінчук паведаміў у міліцыю пра падрыхтоўку выбуху ў Малінаўцы
Фота: 7kanal.com.ua

У Мінску на нумар 102 затэлефанаваў нецвярозы мужчына і паведаміў, што па вуліцы Ясеніна ў мікрараёне Малінаўка рыхтуецца выбух.

На шчасце інфармацыя не пацвердзілася, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Міліцыянты выявілі, што з хлуслівым паведамленнем затэлефанаваў беспрацоўны 62-гадовы мужчына. Ён жыве акурат на вуліцы Ясеніна. "Тэлефоннага мінёра" затрымалі, ідзе праверка.

Сталічная міліцыя нагадвае, што заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

←Опубликована карта размеров пенисов по странам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика