У рацэ на Брэстчыне знайшлі труп мужчыны
22.08.2016 09:55
—
Разное
Фота: ridus.ru
У рацэ Асіпоўка паблізу вёскі Малыя Дарапеевічы Маларыцкага раёна знайшлі цела застрэленага мужчыны.
Знаходка была выяўленая 20 жніўня ў 22.40, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі. Паведамляецца, што на целе 39-гадовага мужчыны былі агнястрэльныя раненні галавы і шыі.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, у той жа дзень у 21.00 яго з зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы "Sabatti" 12-га калібра забіў непрацуючы 44-гадовы мужчына.
Падазраванага затрымалі 21 жніўня а 4-й гадзіне раніцы падчас уведзенага плана "Сірэна". У яго забралі стрэльбу.
Дарэчы, абодва мужчыны — жыхары Брэста.